| |
|
|
| |
Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура | |
|
| |
Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У XIV XVIII стст. мовай беларускага народа з'яўлялася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у справаводстве, а затым і ў іншых сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскага насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краі заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 1864 гг. панавала польская мова.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Адмена прыгоннага права | |
|
| |
Дзве галоўныя прычыны абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі: існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Нельга сказаць, што 'прыгонніцкая сістэма гаспадаркі зусім спыніла эканамічнае развіцце краіны. Яно працягвалася, і даволі хутка.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў | |
|
| |
Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўнапалітычнага ладу. У 60 — 70я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку. 3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Працэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя — сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, а міравыя суддзі сенатам. Нагляд за дзейнасцю судовых устаноў ажыццяўлялі пракуроры, якія падначальваліся непасрэдна міністру юстыцыі. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішча на рубяжы XIX - XX стст. | |
|
| |
Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам 33,4, казне, царкве, розным установам 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямельнай плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф ЧарнышоўКруглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі — 121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін. Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца. Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Полыпчу, Прыбалтыку, Заходнюю Еўропу.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы | |
|
| |
У 1908 г. завяршыўся перыяд эканамічнай дэпрэсіі, якая ахапіла ўсю Расію, і пачаўся прамысловы ўздым. Ён працягваўся да пачатку першай сусветнай вайны. На Беларусі з 1908 г. назіралася павелічэнне колькасці прамыс ловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за 1900 — 1908 гг.). Прырост колькасці рабочых у 1913 — 1915 гг. быў удвая большы, чым у 1900 1908 гг., а прамысловай прадукцыі у 1,9 раза. Тэмпы росту валавой прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у большых памерах (53,5% валавой прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне). Увогуле ў 1900 — 1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад. 1900 г. 1913 г. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў 799 1282 Колькасць дробных прадпрыемстваў (менш як 16 рабочых) 100 129 Удзельная вага ў агульнай вытворчасці, %: прамысловай 33 46,5 рамеснай 57,8 67,3 Змяняліся і якасныя характарыстыкі вытворчасці: магутнасць рухавікоў у 1908 1913 гг. павялічылася з 27,3 да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к.с. За 1900 1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тыс. (на 76,6 %), аднак на дробных і рамеснасаматужных прадпрыемствах іх было ў 3 разы болып.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Паўстанне 1863 - 1864 гг. у Польшчы, Літве і на Беларусі | |
|
| |
Уздым нацыянальнавызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50 — 60х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль што самым вострым было польскае пытанне. 3 часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам, якія то бізуном, то пернікам спрабавалі зняць напал супраціўлення.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі | |
|
| |
Пасля падаўлення паўстання 1863 1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50 — 60х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. У 1864 1880 гг. рэгістравалася ў сярэднім толькі 810 сялянскіх хваляванняў штогод.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі | |
|
| |
Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы XIX XX стст. сацыяльныя і эканамічныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху. Прамысловы крызіс у сваю чаргу падштурхнуў развіццё рабочага руху. Сведчаннем гэтага з'явіліся першамайскія стачкі і дэманстрацыі ў Мінску, Гомелі, якія былі разагнаны паліцыяй. Праходзілі эканамічныя забастоўкі. Колькасць выступленняў паступова павялічвалася: усяго за 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбылося 58 стачак і 25 палітычных забастовак (за папярэднія 6 гадоў — адпаведна 53 і 8). Асаблівага размаху дасягнула палітычная барацьба рабочых у верасні 1904 г., калі ў многіх гарадах прайшлі палітычныя стачкі, вулічныя дэманстрацыі, масавыя мітынгі ў знак пратэсту супраць расстрэлу мітынгу рабочых у Беластоку. Уздым рабочага руху меў моцны ўплыў на беларускае сялянства, якое ўзнімалася на барацьбу за зямлю, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ліквідацыю прыгонніцкіх перажыткаў. У 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбыліся 143 сялянскія выступленні.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
|
|
|
|
Главная страницаДневник. Записки | « Ноябрь 2008 » |
|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
|---|
| | 1 | 2 | | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
|
| |
| |
|
|