Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне "аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа". Але ж Вялікае княства Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам. Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія — гэта і светапогляд, і звычай, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Папершае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Полыпчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ болыпасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя (Беларусь і Украіна) і пратэстантызму (Літва). Падругое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Патрэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны. Каб лепш іх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставіны.
|