| |
Пасля падаўлення паўстання 1863 1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50 — 60х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. У 1864 1880 гг. рэгістравалася ў сярэднім толькі 810 сялянскіх хваляванняў штогод. У 80я гады адбыўся адносны ўздым сялянскага руху (амаль падвоіўся ў параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем), але ў 90я гады наступіў чарговы спад. Галоўнымі прычынамі сялянскіх выступленняў былі перажыткі прыгонніцтва, якія захаваліся пасля рэформы 1861 г.: буйное памешчыцкае землеўладанне і малазямелле сялян, сервітуты, што належалі памешчыкам, але без якіх сялянская гаспадарка не магла існаваць, прававая няроўнасць сялян у параўнанні з іншымі саслоўямі. Усе гэтыя асаблівасці накладвалі свой адбітак на формы праяўлення сялянскага руху. Болыпасць сялянскіх выступленняў была звязана з пазямельнымі адносінамі паміж памешчыкамі і сялянамі. Перш за ўсё гэта захопы адрэзкаў, сервітутаў, спрэчных зямель, супраціўленне размежаванню зямель, патравы, парубкі лесу і г. д. У 80 90я гады XIX ст. такія формы сялянскіх выступленняў складалі больш за 60 % іх агульнай колькасці. 27 % выступленняў сялян былі звязаны з супраціўленнем уладам пры выкананні судовых рашэнняў, пастаноў і распараджэнняў адміністрацыйных устаноў. Сяляне таксама змагаліся супраць павышэння арэнднай платы за зямлю, адмаўляліся плаціць падаткі і нядоімкі ў дзяржаўную казну. Своеасаблівай формай іх барацьбы з'явіўся масавы рух за перасяленне на вольныя землі ў Сібір і Паўднёвую Расію, які ў 80 — 90х гадах ахапіў Магілёўскую і Віцебскую губерні, некаторыя паветы Мінскай губерні. Да пачатку XX ст. класавыя супярэчнасці ўнутры сялянства яшчэ не атрымалі значнага развіцця і складалі ўсяго 1,1 % выступленняў. Увогуле, сялянскі рух у 60 — 90я гады меў стыхійны характар. Хваляванні сялян былі паасобныя і неарганізаваныя. Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльна эканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесніцкіх прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе — стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы XIX — пачатку XX ст. была амаль на 1/3 ніжэй. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала ўсялякая сацыяльная забяспечанасць. Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. Спачатку гэта былі стыхійныя хваляванні ў форме групавых уцёкаў з месца працы, калектыўных скаргаў і г. д. Нярэдка хваляванні суправаджаліся разгромам абсталявання, заводскіх будынкаў, лавак, кантор, а то і забойствам упраўляючых. У 70я гады асноўнай формай пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем — паляпшэнне ўмоў жыцця і працы рабочых, г. зн. павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў. У пачатку 80х гадоў на рабочы рух Беларусі значны ўплыў аказалі масавыя забастоўкі пралетарыяту Полыпчы. Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай арганізаванасцю і масавасцю. Такое выступленне адбылося ў 1864 г. на будаўніцтве чыгуначнай дарогі Вільня—Баранавічы, у 1876 г. баставалі рабочыя слясарнакавальскіх майстэрняў МаскоўскаБрэсцкай чыгункі, у 1886 і 1894, гг. — будаўнікі ЛібаваРоменскай чыгункі ў Гомелі. Тым не менш выступленняў рабочых на Беларусі было няшмат. У 70я гады іх зарэгістравана 7, у 80я 10. Толькі ў 90х гадах пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх у другой палове). Паступова рабочы рух набыў арганізаванасць і вылучыўся ў самастойную плынь. Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80 — 90я гады царскі ўрад быў вымушаны прыняць шэраг заканадаўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычназаводскіх рабочых. У 1882 г. забаронена праца дзяцей да 12 гадоў, скарочаны працоўны дзень для падлеткаў (12 — 15 гадоў), ім не дазвалялася працаваць у начны час і святочныя дні. Законам 1885 г. на тэкстыльных прадпрыемствах забаранялася начная праца жанчын і падлеткаў да 17 гадоў. У 1886 г. быў абмежаваны памер штрафаў і ўводзіліся разліковыя кніжкі, дзе вызначаліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. працягласць працоўнага дня абмяжоўвалася 11,5 гадзіны. 3 1882 г. для назірання за выкананнем працоўнага заканадаўства павінны былі стварацца фабрычныя інспекцыі. Аднак прынятыя законы асабліва не паўплывалі на становішча рабочых Беларусі. Кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджваліся на дробную і рамесніцкую вытворчасць, а буйных прадпрыемстваў на Беларусі было мала. Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А.Герцэн і М.Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця Расіі. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі. 3 самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага ладу Расіі. У 70я — пачатку 80х гадоў найболып папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапагандысцкую. (П.Л.Лаўроў), бунтарскую (М.А.Бакунін) і змоўніцкую (П.М.Ткачоў). Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М.Судзілоўскі, С.Кавалік, І.Грынявіцкі, Р.Ісаеў, К.БрэшкаБрэшкоўская, А.БончАсмалоўскі. У другой палове 70 — пачатку 80х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі велыді абмежаваныя. Удзельнікі іх не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльнаэканамічнага і нацыянальнага развіцця краю, іх дзейнасць цалкам залежала ад тых працэсаў, што адбываліся ў народніцкіх арганізацыях цэнтра Расіі. Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя "Зямля і воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел", большасць народнікаў на Беларусі падтрымала апошнюю, якая кіравалася старой прапагандысцкай тактыкай. У 1879 і 1880 гг. на Беларусь двойчы прыязджаў лідэр "Чорнага перадзелу" Г.В.Пляханаў. У Мінску была арганізавана цэнтральная падпольная друкарня "Чорнага перадзелу", якая ў пачатку 1881 г. выпусціла тры нумары цэнтральнага органа арганізацыі — газеты "Черный передел", столькі ж нумароў газеты для рабочых "Зерно" і дзве пракламацыі. Між тым "Чорны перадзел" праіснаваў нядоўга. У 1882 г. арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку і Пляханаў, выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу", што засталіся ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі". У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супрацв прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І.Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак ніякага паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народнай волі". Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйнаарганізацыйным крызісе. Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночназаходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы. На Беларусі засталіся дзейнічаць толькі некаторыя мясцовыя гурткі: у Гродне, Мінску, Віцебску, Пінску, Магілёве, Горках. У першай палове 80х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальнаасветнідкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове: адозвы "Да беларускай моладзі" і "Да беларускай інтэлігенцыі", "Лісты пра Беларусь. Ліст першы", "Пасланне да землякоўбеларусаў". У 1884 г. члены групы "Гоман" (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса "Гоман" (на рускай мове). Гоманаўцы падзялялі праграму "Народнай волі", з'яўляліся прыхільнікамі аб'яднання ўсіх рэвалюцыйных сіл Расіі для барацьбы з самадзяржаўем. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самастойных абласцей. Гоманаўцы аб'явілі сябе "Беларускай сацыяльнарэвалюцыйнай групай". Яны мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не былі здольныя. Як і іншыя арганізацыі рэвалюцыйнага народніцтва Расіі, беларускія народнікі перажывалі значны крызіс. У другой палове 80х — 90я гады пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся выраіпыць аграрную праблему. Разам з тым беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступала месца марксізму. Першае зраёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага са цыялдэмакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі "Пралетарыят" (утворана ў 1882 г.) і пляханаўскай групы "Вызваленне працы" (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі), у якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў, паэтдэмакрат А.Гурыновіч. У другой палове 80 пачатку 90х гадоў у некаторых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К.Маркса, Ф.Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э.Абрамовіч, І.Гурвіч, С.Трусевіч, Гомелі — А.Поляк і І.Захарын, Гроднё М.Дзем'яновіч і С.Галюн, Віцебску А.Амстэрдам, М.Заслаўскі, П.Дубінская і Х.Усышкін. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. Пералом у дзейнасці сацыялдэмакратычных арганізацый Беларусі наступіў пасля 1895 г., калі ў Пецярбургу пад кіраўніцтвам У.І.Леніна быў створаны "Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа". "Саюз" пачаў арганізацыйную работу па аб'яднанні ўсіх сацыялдэмакратычных гурткоў Расіі ў адзіную партыю. У той час сацыялдэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, БрэстЛітоўску, Гродне, Ашмянах. Яны вялі палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Такім чынам, у другой палове XIX ст. рэвалюцыйны рух на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, яшчэ не дасягнуў сваёй асноўнай мэты — самадзяржаўе і звязаная з ім сацыяльнаэканамічная і палітычная сістэма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў палітычныя партыі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ Другие новости по теме:
Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя ...Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішч ...
(0)
|
|