История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
культуры Беларусі сярэдзіны XVI - XVIII стст
 
У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI XVIII стст. можна выдзеліць тры перыяды:
1) другая палова XVI ст. — актыўны рэфармацыйнагуманістычны рух, які імкнуўся сінтэзаваць тэарэтычны гуманізм з сацыяльнапрактычнай дзейнасцю;
2) канец XVI першая палова XVII стст. гуманістычная думка эпохі позняга Адраджэння, контррэфармацыя і ўсталяванне барока1;
3) другая палова XVII XVIII стст. панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.
Асвета і кнігадрукаванне. XVI ст. прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццём прагрэсіўных традыцый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэстанцкай абшчыне адчыняліся школы. У 70я гады XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску і г.д. Яскравым прыкладам кальвінісцкай школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меў свой статут, праграму, метадычныя распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў і настаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным чынам гуманітарныя навукі — лацінская, грэчаская, старажытнаяўрэйская, польская, нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка, гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнай установай, дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказах вучняў найболып каштоўным лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць вучняў ліцэя станавіліся прапаведнікамі кальвінізму, а найболып здольныя накіроўваліся ва універсітэты Германіі, Англіі, Італіі.
Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншых гарадах і
мястэчках. Арыянскія школы былі двух тыпаў — пачатковыя і гімназіі. У гімназіях, у тым ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай, Лоскай, вывучаліся разам з мовамі і літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай) філасофія, рыторыка, права, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка. Вядомым педагогам арыянскіх школ быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.
У канцы XVI — першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584), а затым і ў іншых гарадах (Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх школах звычайна вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская, польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія, астраномія і іншыя дысцыпліны. Індывідуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класнаўрочным, якое дажыло да нашага часу. Навучальны год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня. Былі вельмі вялікія патрабаванні да вучняў (за два дні пропуску без уважлівых прычын маглі выключыць са школы) і высокія патрабаванні да настаўнікаў. Адметную ролю ў павышэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні "Азбукі" (у 1574 г. у Львове — Іванам Фёдаравым, у 1596 г. у Вільні Лаўрэнціем Зізаніем) і "Граматыкі" Мялеція Сматрыцкага (1621). 3 1590 па 1654 г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.
Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі не толькі асветы, але і кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каля Вільні), Куцейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу. Гэта выклікалася неабходнасцю ўпарадкаваць сістэму богаслужэння, процістаяць каталіцызму і уніяцкаму ўплыву. Побач з літургічнымі выданнямі прыкметнае месца займалі кнігі для хатняга чытання (творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага, вучэбная і іншая літаратура), а таксама палемічныя выданні, накіраваныя супраць контррэфармацыі, царкоўнарэлігійнай уніі, паланізацыі.
У 1586 г. у Лоску быў выдадзены "Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля" на лацінскай мове, а ў 1589 г. — "Сентэнцыі, якімі трэба кіравацца ў жыцці". "Сентэнцыі" ўзвялічвалі чалавечы розум, веды, асуджалі невуцтва, кар'ерызм, марную трату часу, заклікалі да карыснай дзейнасці.
Адметную ролю ў кірылічным кнігадрукаванні адыграў вядомы беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль, які на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні. Адну — у Куцейне (ля Оршы) у 1630 г. і выдаў тут на беларускай мове "Малітвы паўсядзённыя", "Буквар", "Часаслоў". У 1635 г. ён адчыніў друкарню і ў Буйнічах (пад Магілёвам), дзе выдаў "Псалтыр". У літаратуры апісаны 18 яго выданняў.
У другой палове XVII ст. кірылічнае кнігадрукаванне ўваходзіць у паласу крызісу, абумоўленага агульным сацыяльнаэканамічным і палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.
У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад
кіраўніцтвам С.Канарскага. Рэформа пахіснула манаполію езуітаў у галіне асветы, увяла ў школы польскую мову, значную ўвагу надала грамадскаэтычным і прыродазнаўчым навукам, выхаванню разумовых здольнасцей вучняў. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. На беларускіх землях камісія адкрыла 20 сваіх школ.
Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы "Літоўская флора" (1781).
Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з'яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. Разам з рэдкімі і старажытнымі кнігамі, творамі антычных паэтаў і мысліцеляў, працамі французскіх асветнікаў знаходзіліся рукапісы базыльянаў, дамініканцаў, бенедыкцінцаў. Залы бібліятэкі ўпрыгожваліся вырабленымі на радзівілаўскай мануфактуры ў Свержані бюстамі старажытных філосафаў. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. Па загаду Кацярыны II яе перадалі Акадэміі навук — 14 892 кнігі, без уліку гравюр, карт і нот1.
У Нясвіжскай бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх — Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі. На думку даследчыкаў, ён адносіцца да УладзіміраСуздальскага летапісання XIII ст., па зместу блізкі да Лаўрэнцьеўскага летапісу. Рукапісная копія, якая падаравана Янушу Радзівілу нейкім Станіславам Зяньковічам, была зроблена, магчыма, у Смаленску ў канцы XV ст. Радзівілаўскі летапіс быў названы так па імені яго ўладальніка Багуслава Радзівіла. Другая назва летапісу — Кёнігсбергскі, бо з 1669 г. ён знаходзіўся ў бібліятэцы г. Кёнігсберга.
У 1761 г., калі рускае войска заняло горад, летапіс у якасці трафея быў перададзены ў бібліятэку Акадэміі навук у Пецярбургу.
Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Полыпчы знаходзіліся ў Шчорсах (цяпер Навагрудскі рн), у маёнтку магната Храптовіча. У яго бібліятэцы захоўваліся перапіска Багдана Хмяльніцкага з польскімі гетманамі, арыгіналы пісьмаў Хмяльніцкага да казакаў, дзённік польскага пасольства ў Расіі за 1686 г., дзённік Марыны Мнішак і іншыя дакументыі.
У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права
захоўвання ў Нясвіжы т.зв. Літоўскай метрыкі дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Некаторыя дакументы нясвіжскага архіва адносяцца да часоў Ягайлы. У архіве захоўваліся пісьмы Людовікаў XV і XVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага, Пятра 1 і інш. Дакументы архіва напісаны на старабеларускай, польскай, лацінскай і іншых мовах2.
Бібліятэкі, зборы кніг і гістарычных дакументаў знаходзіліся таксама ў маёнтках Сапегаў, Тышкевічаў, Агінскіх і іншых магнатаў. Іх сядзібы станавіліся цэнтрамі культурнага жыцця краю.
Літаратура. Распаўсюджанне Рэфармацыі, гуманістычнага светапогляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыкамемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.
Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Баркулабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго часу.
Беларуская рэфармацыя і контррэфармацыя вылучылі плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага, П.Скаргу, І.Пацея, М.Сматрыцкага, Х.Філалета, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш.
Сымон Будны (1530 1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле (1574) з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкальную рацыяналістычную крытыку кніг Новага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў "Аб найгалоўнейшых палажэннях
хрысціянскай веры" (1576 г., Лоск). У гэтым ^впг" г ^ул^й^ал^^ртіваў чадавечуіа.ппыпод.і^^йзыежя^аьіступяу пупрятіь.нйдяадмога^вй. •?ў^ замагільнаг.а^жыішя. Боскай Троіцы, з пазіцый антрапацэнтрызму тлумачыў маральны выбар чалавека: не страхам перад замагільным жыццём ці пасмяротнымі пакутамі, а розумам і свядомасцю. Будны лічыў, што без дапамогі царквы чалавек можа дасягнуць маральнай дасканаласці. Грамадскапалітычныя погляды Буднага былі памяркоўнагуманістычныя. Ён прызнаваў прыватную ўласнасць, саслоўнакласавую няроўнасць, феадальную залежнасць сялян, але крытыкаваў феадальнае самавольства, беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды. Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, а яго эстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.
Васіль Цяпінскі (1540 1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдяў (код^'^Т^—р^)—.на..^еларускан мове, крытыкаваў палГт'ьТкў йкдт'япічнанмя белавускага народа. "выступаў за развіцце бедарухасай мовы, перабудову.асвеіь^і дабдіжаННЗЕЗа^да іграцоуных мас, быў
дхі •ДЬрікямябтті жантт я р^тМРт^^^^^^^^^^'^^^ ІХ пстарычную і моўную роднасць, значэнне іх культўр&ай спадчыны. Дзеннасць В.Цяпінскага садзейнічала зараджэнню і кансалідацыі ў
XVI XVII стст. нацыянальнакультурнага і патрыятычнага руху на Беларусі.
Непрымірымым змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (15801620) беларускі пісьменнікпубліцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго "Казанні" ("Казанне двое", Еўе, 1615; "Казанне на пахаванне князя В.В.Галіцына", Вільня, 1619;
прадмова да кнігі Фікарыя "Вертаград душэўны", Вільня, 1620 і інш.) напісаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны аказвалі вялікае ўздзеянне на слухача і чытача.
Сапраўдным змагаром за праўду паўстае перад намі Афанасій Філіповіч праз свой "Дыярыуш", які, па сутнасці, з'яўляецца збо
рам твораў. Ён складаецца з аўтабіяграфічных замалёвак, прамоў, палемічных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскіх разважанняў, рэляцый і г.д. Аўтар не імкнецца да вычварнасці стылю, славеснай эквілібрыстыкі, красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобразным, шчырым і даходлівым апавяданні сучаснікам і нашчадкам пра складаны і супярэчлівы час у жыцці бацькаўшчыны. Большую частку твораў А.Філіповіч напісаў у варшаўскай турме, калі быў прыгавораны да пакарання смерцю. У сваіх творах ён ганьбіў знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы, бязлітасна выкрываў заганы грамадства. Абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў, прыхільнік і прапаведнік саюзу з рускім народам, А.Філіповіч выступіў са сваім палымяным словам напярэдадні нацыянальнавызваленчай барацьбы'беларускага і ўкраінскага народаў пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага.
Побач з "Дыярыушам" А.Філіповіча да мемуарнай літаратуры адносяцца "допісы" аршанскага старосты Філона КмітыЧарнабыльскага (1530 — 1587), мемуары навагрудскага падсудка Фёдара Еўлашоўскага (1546 1616). Дзелавыя "допісы" КмітыЧарнабыльскага членам рады Вялікага княства Літоўскага пра ваенныя і грамадскапалітычныя справы Маскоўскай Русі сапраўдныя літаратурныя творы, дзе рэляцыі, паведамленні, разважанні аб лёсе
радзімы тонка спалучаюцца з мастацкімі дэталямі і фарбамі. Мемуары Еўлашоўскага, у якіх раскрываюцца дэталі Лівонскай вайны праз яе ўсведамленне і бачанне аднаго з удзельнікаў шляхецкай узаемаеднасці, дазваляюць нам адчуць атмасферу той цяжкай і трагічнай эпохі.
Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (Максім Герасімавіч Сматрыцкі, 1572 1630). М.Сматрыцкі вучыўся на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскім універсітэтах. Нам ён вядомы болып як аўтар славутай "Граматыкі", якую М.Ламаносаў назваў "вратамі" сваёй вучонасці. Сучаснікам Сматрыцкі быў больш знаёмы як пісьменнікпалеміст, пяру якога
належыць каля 20 твораў самых розных накірункаў. Асобае месца сярод іх займае "Фрынас" (1610), у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага вобраза мацерыцарквы звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам. Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацерыцарквы трактавалася Сматрыцкім як здрада радзіме. Ён быў таксама адным з перакладчыкаў заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і народаў — Гея, Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.
Новай з'явай у беларускай літаратуры была палітычная са'уздаг"Прамова Мялешкі", "Ліст даАбуховіча". АўТарЬі ВЫГМёМваюць заганы грамадства: самавольства шляхты, бязглуздае перайманне чужаземных звычаяў. Ствараючы вобраз смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, ананімны аўтар выкрывае ваеннапалітычную бяздарнасць,прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы не толькі Піліпа, але і яго продкаў: дзеда, бацькі. Такім чынам аўтар падкрэслівае слушную думку: прадажніцтва вядзе звычайна да дэградацыі не толькі аднаго роду, але і ўсяго грамадства. Гандлёвыя справы салдат цікавяць больш за воінскія абавязкі. Аўтар "Ліста" прыходзіць да вываду, што для айчыны было б лепш, каб такія, як Піліп, сядзелі б у сваёй Ліпе ці былі вайсковымі пісарамі, а не ваяводамі.
Складаны шлях ттряі^ртпў беларускі верш: ад любоўнай лірыкі, вершаванага эпасу, рытмічна арганізавайан прозы да кніжнай паэзіі,
якая вызначалася ідэйнатэматычнай і жанравастылявой разнастайнасцю (эпіграмы, дэкламацыі, элегіі, сатырычныя і духоўныя вершы, грамадзянская лірыка). Ананімная лірычная паэма "Лямант на смерць Лявона Карповіча" ўслаўляе чалавека як носьбіта высокіх маральных якасцей, дзейснага, мужнага, самаахвярнага змагара за веру сваіх продкаў, узнімае яго да ўзроўню хрысціянскага святога. Заключная частка "Ляманта" мае выразны публіцыстычнадыдактычны характар: паэт ад імя нябожчыка заклікае жыць сумленна і высакародна, свята берагчы нацыянальнарэлігійныя традыцыі свайго народа. Твор вызначаецца глыбокай эмацыянальнасцю і пранікнёньм лірызмам, яскравай паэтычнавобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: кантрастнасць, барочныя эпітэты, метафары, параўнанні і інш.
Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай кульгуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч Сімяон Полацкі (1629 1680). Сацыяльнапалітычны ідэал Сімяона Полацкага моцная дзяржава на чале з "асветным манархам", мэта якой — усталяваць у грамадстве "вечны мір" і "ўсеагульны дабрабыт" без расколу і мяцяжоў. Ен лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поўную гармонію і мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў праграму прагрэсіўнай дз^.йнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых царкоўных.дзеячаў. Ён апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п'есы на біблейскія тэмы: "Комедню прнтчн о блудном сыне" і "Трагедню о Навуходоносоре царе, о теле злате н о трнех отроцех в пеіцн не сожженных". Найболып значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з'яўляюцца "Вертоград многоцветнын" і "Рнфмологнон".
Тэатр і музыка. Развіццё драматургіі выклікала да жыцця тэатр. Спачатку з'явіўся школьны тэатр, дзе перад пачаткам п'ес на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спектакляў разыгрываліся інтэрмедыі — пантамімы, танцы, кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу. Школьныя п'есы пісаліся і выконваліся па пэўных правілах. Паводле інструкцыі 1647 г., на сцэне нельга было "есці, піць, тупаць нагамі, паказваць што
небудзь такое, што магло б выклікаць непрыемнае ўражанне ў акцёраў альбо гледачоў". У адпаведнасці з віленскім прадпісаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца болып за тры гадзіны. Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконваць толькі мужчынам.
Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпавярховым доміку з вежачкаймезанінам. На самым верхнім "узроўні" разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім пра злачынства цара Ірада, а ў са
мым нізе — з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкі суправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы і канты, народныя песні і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.
Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і інш., імкнучыся да раскошы, запрашалі для пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садовапаркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза "Развітанне з Радзімай" і інш.
У свецкай музыцы XVI XVIII стст. найбольш характэрным жанрам быў кант: шматгалосая песня свецкага зместу. Вытокі канта — у старажытных гімнах і песнапеннях яшчэ дахрысціянскіх часоў, якія трапілі ў праваслаўную і каталіцкую музыку і знайшлі свой працяг у свецкіх песнапеннях. Разнастайныя па сваёй тэматыцы (філасофскія, павучальныя, пакаяльныя, жартоўныя, лірычныя, сатырычныя), канты набылі шьфокае распаўсюджанне на Беларусі, Украіне і Расіі.
Значнае месца ў жыцці насельніцтва Беларусі займалаларкоўная музыка. Да нашых часоў захаваліся помнікі праваслаўнай музыкі з<Йры""царкоўйых гімнаў, ірмалоі XVI XVIII стст. (Супрасльскі, Віцебскі, Жыровіцкі, Слуцкі, Мірскі і інш.).
Болып за чатыры стагоддзі таму ў Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны "Канцыянал" — адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў болып за сотню песень (кантаў) з прыкладзенымі да іх нотамі. У 1594 г. "Канцыянал" быў перавыдадзены ў Вільні. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрня па вырабу музычных інструментаў, а таксама падручнік па харавых спевах. Яго напісаў каля 1794 г. мясцовы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцігоддзя падручнік быў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назвай "Пачатак музыкі як фігуральных, так і харавых спеваў" з дабаўленнем італьянскапольскага слоўніка музычных тэрмінаў.
Развіццё музычнай культуры дазволіла магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватныя капэлы. Самыя вялікія капэлы былі пры тэатрах:
Нясвіжскім Міхала Казіміра Радзівіла, Слонімскім Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім — Антонія Тызенгаўза і Шклоўскім — Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкіх капэл складала модная на той час у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя, пераважна вакальнахарэаграфічныя нумары ў драматычных, оперных і балетных спектаклях XVII XVIII стст.), серэнады, танцы, а таксама сімфоніі, канцэрты, араторыі, кантаты. Дзейнічалі і народныя капэлы, якія часам
запрашаліся на балі да паноў.
Побач з магнацкімі капэламі дзейнічалі аркестры Тышкевічаў у Свіслачы, Аляксандра і Казіміра Салегаў у Ружанах і Дзярэчыне і інш. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М.Агінскага налічваў 106 інструментаў, у той час як у аркестры, у якім працаваў славуты Ф.Гайдн (аўстрыйскі кампазітар XVIII ст., якому належаць 104 сімфоніі, болып за 20 опер, 14 мес і шмат іншых музычных твораў), было толькі 14 інструментаў. Існавалі ваенныя аркестры, якія звычайна складаліся з духавых інструментаў.
Высокі ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных музычных твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.
Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, які існаваў дваццаць гадоў (1771 — 1791). У тэатры працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, прыгонны хор
і балет. Балетная трупа была падрыхтавана ў Слонімскай балетнай школе, спектаклі суправаджала капэла Агінскага. Збор нот, твораў, што выконваліся на розных сцэнах (філіялы тэатра існавалі ў Седліцах — Полыпчы і Целяханах), налічваў 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў і г.д.). Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а таксама твораў М.К.Агінскага ("Зменены філосаф", "Елісейскія палі" і інш.). Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага стылю з выхадам вялікай колькасці спевакоў, статыстаў, з паказам тэатралізаваных баталій коннікаў і водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй
плавалі лодкі. Тэхнічныя магчымасці сцэны дазвалялі паказваць адначасова два фантаны, якія асвятляліся бенгальскімі агнямі. Пры тэатры працаваў спецыяльны піратэхнік — майстар па феерверках. ^•Не менш цікавы і вядомы быў Нясвіжскі тэатр, звязаны з імем Францішкі Уршулі. Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычных і оперных лібрэта, сярод якіх "Дасціпнае каханне", "Суддзі пазбаўленага розуму", "Каханне нараджаецца з погляду" і інш. П'есы ставіліся ў спецыяльнай тэатральнай зале Нясвіжскага замка, у летняй рэзідэнцыі Радзівілаў Альбе, у "зялёным" тэатры і палацы пад назвай "Кансаляцыя", амфітэатр якой на прыродным узгорку быў разлічаны на тысячу глядачоў. Спачатку тэатр Радзівілаў з'яўляўся аматарскім: на сцэне выступалі члены княжацкай сям'і, сваякі, госці, выхаванцы кадэцкай школы. У другой палове XVIII ст. у тэатры ўсё часцей з'яўляліся іншаземцыпрафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпаведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася операм і балетам. Ставіліся творы замежных і айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты "Агатка" і оперы "Войт альбанскага паселішча" напісаў кампазітар нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (дырыжор нясвіжскага аркестра), вершаванае лібрэта Мацей Радзівіл.
Акрамя тэатраў у Слоніме і Нясвіжы ў другой палове XVIII ст. прыгонныя і прыватныя тэатры працавалі ў Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. Дзейнічаў таксама "плывучы тэатр" на баржах на Агінскім канале. Талія і Мельпамена музы грэчаскай міфалогіі, якія апекавалі камедыю і трагедыю, натхнялі беларускіх артыстаў.
Выяўленчае мастацтва. Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два налрамкі. Першы — мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях;
другі — жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Але і ў першым і ў другім напрамках адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцовай школай, захаванне мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і мастацкіх прынцыпаў.
У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой ўласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характарнасць тыпажу, шырокае выкарыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арнаменту, у тым ліку і расійскага). У найболып ранніх творах XVI ст. ("Маці Боская Адзігітрыя" са Случчыны, "Маці Боская Іерусалімская" з Брэстчыны) прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб'ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэння з'яўляецца імкненне да перадачы аб'ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых фігур і асяроддзя ("Нараджэнне Багародзіцы", "Апосталы Лука і Сымон", "Пакланенне вешчуноў" з Брэстчыны).
У XVIII ст. у іканапіс, як наогул у беларускае мастацтва, пранікае стыль барока ("Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст" з Брэстчыны, "Аўрамій і Меркурый Смаленскія" і інш.). У барочным іканапісе вялікая ўвага надавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментам і г.д. Можна з упэўненасцю гаварыць аб існаванні на Беларусі некалькіх іканапісных школ: магілёўскай, полацкавіцебскай, палескай, гродзенскай, слуцкамінскай. Магілёўская школа, напрыклад, характарызавалася стрыманасцю жывапіснай палітры, некаторай прыглушанасцю, у той час як жывапісу палескай школы ў большай меры ўласціва колеравае гучанне, багацце палітры, а ў гродзенскай прыкметны ўплыў польскага жывапісу XVI — XVII стст. Але, нягледзячы на некаторае адрозненне, для ўсіх іх характэрны рысы, якія і складаюць беларускую іканапісную школу.
У канцы XVIII пачатку XIX ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.
Другім важным напрамкам быў манументальны жывапіс. У XVI ст. тут таксама прыкметны ўплыў рэнесанснага стылю імкненне да перадачы аб'ёму, перспектывы, святлоценявой і колеравай мадэліроўкі. Яскравым прыкладам манументальнага жывапісу пераходнага перыя
ду з'яўляецца роспіс драўлянай царквы куцеінскага Богаяўленскага манастыра (каля Оршы). Шматфігурная кампазіцыя (38 сцэн) на біблейскія і евангельскія сюжэты пакрывала амаль усе сцены. 1 хаця яшчэ дамінуюць статычнасць і фрагментарнасць малюнка, ужо адчуваецца імкненне авалодаць тэхнікай перадачы руху, спробы адлюстраваць у кампазіцыі прастору і аб'ём. Цікавымі кампанентамі манументальнага жывапісу XVII ст. насычаны роспіс мураванага Богаяўленскага сабора ў Магілёве (1633 1636), Святадухаўскай царквы Тупічэўскага манастыра ў г.Мсціслаўлі (70 сцэн на біблейскія і евангельскія сюжэты).
Сапраўдным творам мастацтва ў манументальным жывапісе з'яўляецца роспіс Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (1669 — 1672) "Новазапаветная Троіца". Фігуры БогаАйца і БогаСына размешчаны на сінеблакітным фоне купала. Твары мадэліраваны пастэльнымі танамі з найтанчэйшымі нюансамі колеру. Адзенне персанажаў традыцыйна чырвонакарычневага, жоўтага і сіняга колеру, свабодныя складкі, светлапаветранае асяроддзе, кампазіцыя і іншыя асаблівасці "Новазапаветнай Троіцы" сведчаць аб высокіх мастацкіх каштоўнасцях помніка беларускага жывапісу.
3 перамогай контррэфармацыі ў манументальным жывапісе распаўсюджваецца стыль барока. Яму характэрна прасторавасць, маляўнічасць, дынамізм кампазіцыі, багацце ўзору, натуралізм. У другой палове XVII ст. створаны буйныя фрэскавыя цыклы (Станіславаўскі касцёл у Магілёве, Успенскі касцёл кармелітаў у Мсціслаўлі, езуіцкі касцёл Францыска Ксаверыя ў Гродне).
Папулярным відам станковага жывапісу ў XVI XVIII стст. становіцца партрэт. Ствараюцца своеасаблівыя родавыя галерэі (Канстанціна Тызенгаўза ў Паставах, пры Полацкім езуіцкім калегіуме, партрэтныя галерэі Тышкевічаў, Радзівілаў і інш.). У архіўным пераліку 1779 г. у Нясвіжскім замку налічвалася 984 творы мастацтва на палатне і дрэве. Сярод іх — партрэты Ягайлы і Льва Сапегі, Радзівілаў, гетманаў Казіміра Сапегі і Станіслава Кішкі і інш.1
Таленавітым мастаком і гравёрам XVI — пачатку XVII ст. з'яўляўся Тамаш Макоўскі, каморнік пры двары Радзівілаў, нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Па прапанове Мікалая Радзівіла Сіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную карту Вялікага княства Літоўскага. У 1613 г. у Амстэрдаме карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялікіх аркушах. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы: прыродныя багацці, навуковыя ўстановы Полацка і Нясвіжа, народныя звычаі, курныя
сялянскія хаты, раскоша магнацкіх палацаў, гандаль з Заходняй Еўропай праз Кролевец (цяпер Калінінград) і Рыгу. На карце Макоўскага пазначаны рэкі і азёры, гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Яна неаднаразова на працягу XVII ст. перавыдавалася ў Амстэрдаме на лацінскай і французскай мовах (зараз карта захоўваецца ва універсітэцкай бібліятэцы г. Упсала ў Швецыі).
Тамаш Макоўскі з'яўляецца аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў. Ён ілюстраваў таксама многія кнііі. Налрыклад, кніга К.Дарагастайскага пра конегадоўлю "Гішка" выдадзена ў Кракаве ў 1603 г. з 50 гравюрамі Макоўскага, на якіх коні, частка збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў і наваколля. У кнізе "Вандроўкі князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім", надрукаванай у Брунсбергу на лацінскай мове, змешчаны партрэт падарожніка, выгравіраваны Макоўскім. Серыя гравюр Т.Макоўскага "Асада Смаленска" прысвечана падзеям 1609 —1611 гг., калі пад кіраўніцтвам ваяводы М.Шэіна рускае войска і насельніцтва абаранялі горад на працягу 20 месяцаў.
Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі бацька і сын Гескія, якія жылі і працавалі ў XVIII ст. Яны рэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашага часу. Бацька, Ксаверы Даменік, стварыў шэраг партрэтаў галерэі Радзівілаў. Лічыцца, што ён з'яўляецца аўтарам карціны "Тайная вячэра" для галоўнага алтара Нясвіжскага фарнага касцёла. Сын, Юзаф Ксаверы, напісаў некалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У канцы XVIII ст. барочныя творы жывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм замяняецца знешняй афектацылй стану, а рэалізм — бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму лылю ў выяўленчым мастацтве — класіцызму.
Архітэктура. У XVI першай палове XVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне
абарончых і культавых збудаванняў у стылі барока'. Як і раней, беларускі феадальны горад меў тыповую забудову: умацаваны замак — рэзідэнцыя феадала, князя альбо велікакняжацкага намесніка і размешчаны вакол замка гандлёварамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яўляўся цэнтрам горада і галоўнай яго архітэктурнабудаўнічай дамінантай.
Не быў выключэннем з гэтага правіла і Мінск, у якім у другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы:
1) Замчышча, якое існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8 Сакавіка. Мінскі замак быў пабудаваны з дрэва, абгароджаны высокім земляным валам (месцамі да 10 м і вышэй) і апаясаны глыбокім ровам, напоўненым вадой. Замак часта гарэў, але зноў адбудоўваўся;
2) Нізкі рынак, альбо Стары (Нізкі) горад, — цэнтральнае гандлёвае месца, якое знаходзілася ў балоцістай мясціне, перад паўднёвай сцяной замка, на беразе вусця р.Нямігі, дзе цяпер прыпынак транспарту на плошчы 8 Сакавіка і дзе праходзіць вуліца ад праспекта Машэрава да Свіслачы і знаходзіцца Петрапаўлаўская царква;
3) Высокі рынак, альбо Верхні горад, размяшчаўся там, дзе сёння плошча Свабоды, вуліцы Бакуніна, Герцэна, Інтэрнацыянальная, Рэвалюцыйная і інш. Архітэктурны ансамбль рынка ўключаў гандлёвую плошчу, ,крамы, Казьмадзям'янаўскі кляштар, Святадухаўскую драўляную царкву, ратушу;
4) Траецкае прадмесце знаходзілася на левым беразе р.Свіслач (раён вуліц Старавіленскай, Багдановіча, Янкі Купалы), насупраць
замка і Нізкага рынку. На тэрыторыі прадмесця знаходзіліся рынак з гандлёвай плошчай, крамы, жылыя кварталы;
5) Татарскае (Ракаўскае) прадмесце было заселена палоннымі крымскімі татарамі і знаходзілася ў раёне цяперашніх вуліц Астроўскага, Вызвалення, Дзімітрава, а таксама на месцы, дзе сёння размешчаны Дом кнігі і гасцініца "Юбілейная". Тэрыторыя паміж Татарскай слабадой і Свіслаччу называлася Татарскімі агародамі.
Да XVII ст. Мінск быў драўляны. Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што было звязана з абвастрэннем сацыяльнапалітычнага і рэлігійнага становішча ўнутры Вялікага княства Літоўскага ў сувязі з заключэннем Брэсцкай царкоўнай уніі і наступленнем контррэфармацыі. Праваслаўныя, католікі і уніяты імкнуліся засведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе шляхам пабудовы манументальных мураваных храмаў і кляштараў. Ідэйнае і рэлігійнае саперйіцтва стымулявала мураванае будаўніцтва. У першай палове XVII ст. на плошчы Высокага рынку, на месцы драўлянай Святадухаўскай царквы, быў пабудаваны базыльянскі кляштар (у змененым выглядзе захаваўся да нашых дзён — у ім да нядаўняга часу размяшчаўся Белсаўпраф), а побач з ім (цяпер вул. Энгельса) дамініканскі касцёл і кляштар. У сярэдзіне XVII ст. насупраць будынка базыльянскага мужчынскага кляштара быў пабудаваны базыльянскі жаночы кляштар. Будынкі мінскіх базыльян уяўлялі сабой адзіны архітэктурны комплекс з кампазіцыйным цэнтрам — царквой Святога Духа. На Высокім рынку былі пабудаваны таксама касцёл і

кляштар бернардзінцаў (да нядаўняга часу ў гэтых будынках размяшчаўся архіў), касцёл і кляштар бернардзінак (зараз — гэта праваслаўны сабор на плошчы Свабоды, у кляштарных будынках — жылыя дамы).
У XVII ст. у Мінску былі пабудаваны касцёл і кляштар бенедыкцінак, якія знаходзіліся на старой Кальварыі (Кальварыяй называліся каталіцкія могілкі, якія тады знаходзіліся ў раёне цяперашняй вуліцы Камсамольскай на адрэзку паміж вуліцай Інтэрнацыянальнай і праспектам Ф.Скарыны). У 1612 1613 гг. у раёне вуліцы Ракаўскай, ля Нямігі, на сродкі і стараннем праваслаўнай шляхты і гараджан пачалося будаўніцтва мураванай Петрапаўлаўскай царквы і манастыра. Праз некалькі гадоў царква і манастыр былі пабудаваны (царква існуе і сёння). У горадзе вялося таксама будаўніцтва асабнякоў багатых гараджан і крамаў.
Да сярэдзіны XVIII ст. быў архітэктурна закончаны ансамбль Саборнай плошчы Верхняга горада. У 1709 1710 гг. на заходнім баку гэтай плошчы пабудаваны езуіцкі касцёл, кляштар і мураваныя будынкі калегіума. У 1750 г. з правага боку касцёла была вымуравана ў стылі барока, як і касцёл, трох'ярусная гарадская вежа з гадзіннікам (зараз яна не існуе). Кафедральны касцёл быў часткова перабудаваны ў 1951 г. іўім размяшчалася спартыўнае таварыства "Спартак" (цяпер адноўлены як касцёл).
Галоўнай архітэктурнабудаўнічай дамінантай Нясвіжа з'яўляўся замак, заснаваны ў 1583 г. на месцы створанага раней драўлянага
замка. Мікалай Радзівіл Чорны ў 1547 г. перабудаваў драўляны замак. Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы Сіротка, пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет распачаў у Нясвіжы вялікае будаўніцтва. Ён запрасіў выдатнага архітэктара Яна Марыю Бернардоні, па праектах якога былі створаны цудоўныя збудаванні ў Кракаве, Калішы і Любліне. Але менавіта ў Нясвіжы таленавіты італьянец пакінуў свае лепшыя творы замак, касцёл і калегіум езуітаў.
Нясвіжскі замак пабудаваны па стараітальянскай абарончай сістэме, паводле якой каменная сцяна замянялася каменным валам, а вежы пераўтвараліся ў больш нізкія бастыёны, куды ставілі гарматы для абстрэлу перадполля за ровам. Па версе вала ішла дарога, абароненая брустверам. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога для перамяшчэння стралковых атрадаў, якія абаранялі падыходы да крэпасці. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце, які разбіралі пры пагрозе варожага нападзення. Вароты.замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі паверх злучаўся з валам. У замку знаходзіліся атрады прыватнай арміі Радзівілаў.
Галоўны франтон замка Радзівілы ўпрыгожылі сваім гербам і ваеннымі эмблемамі з пышным арнаментам у стылі барока. Арка ўязной вежы вяла ва ўнутраны парадны двор, дзе каменныя пабудовы размяшчаліся па перыметры своеасаблівага кола. Цэнтральны корпус займалі самі Радзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы казарменны дом з высокай дазорнай вежай, справа двухпавярховае гаспадарчае збудаванне. Другі двор конны, альбо гаспадарчы, на ім у XVII пачатку XIX ст. размяшчаліся падземная стайня і ямабункер для мядзведзяў. Трэці двор быў зусім маленькі. Ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Мясцовыя легенды сведчаць аб тым, што падземныя хады ішлі да Альбы (летняй рэзідэнцьгі Радзівілаў з каналамі і сажалкамі, на якіх плаваў княжацкі флот) і нават Мірскага замка.
У 1706 г. Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі. У 1726 г. яго адбудавалі ў стылі барока. Запрошаны для гэтага архітэктар К.Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У XVIII ст. быў перабудаваны галоўны корпус палаца. Стварэннем аднаго з лепшых на Беларусі ландшафтных паркаў завяршалася фарміраванне палацавапаркавага ансамбля. 3 таго часу ў асноўных абрысах гэты ансамбль захаваўся да нашых дзён.
У другой палове XVI — першай палове XVII ст. ролю абарончых збудаванняў выконвалі Галыпанскі, Глускі, Заслаўскі, Клецкі,
Койданаўскі, Любчанскі, Лепельскі, Ляхавіцкі, Магілёўскі, Мазырскі, Шклоўскі замкі, Верхні (Горны) і Ніжні (Дольны) замкі Старога Слуцка і Новы замак Новага Слуцка, замкі Старога і Новага Быхава, замак у в.Смаляны Аршанскага раёна, домкрэпасць у в.Гайцюнішкі Воранаўскага раёна, комплекс замкавых умацаванняў у Копысі, Дуброўне, Друі, Іказні і інш.
Працягвалася культавае будаўніцтва. У другой палове XVI пачатку XVII ст. былі створаны Троіцкі касцёл у в.Чарнаўчыцы (Брэсцкі рн), Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в.Новы Свержань і Петрапаўлаўскі касцёл у в.Дзераўная (Стаўбцоўскі рн), фарны1 касцёл (фара Вітаўта) у Гродне, касцёл Ушэсця Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве, касцёл у в.Гальшаны (Ашмянскі рн),
кальвінскія зборы ў Смаргоні, в.Асташына (Навагрудскі рн) і ў в.Кухцічы (Уздзенскі рн).
У 1587 — 1593 гг. быў пабудаваны Нясвіжскі фарны касцёл — трохнефавая крыжовакупальная базіліка з адной выцягнутай апсідай, па баках якой узведзены двухпавярховыя сакрысціі (памяшканні, прызначаныя для захавання культавага начыння, адзення і, магчыма, кляштарнай казны). Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная алсіда, трансепт2, купал са светлавым ліхтаром, дзве бакавыя каплічкі — вось часткі, з якіх складаецца прасторавая сфера храма. Даследчыкі адносяць Нясвіжскі фарны касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай:
галоўны фасад мае цэнтральную вось сіметрыі, плоскія пілястры размешчаны ў два ярусы. Фасад касцёла быў атынкаваны і пабелены, у яго нішах размешчаны статуі святых. Сярод роспісаў храма налічваецца звыш 40 кампазіцый, сярод якіх "Тайная вячэра", дзе
Хрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. У касцёле захаваўся старажытны арган, размешчаны на галерэі. У паўпадвальным памяшканні храма, перакрытым масіўнымі скляпеннямі, знаходзіцца магільны склеп роду Радзівілаў. Касцёл дзейнічае і сёння.
Стыль барока, запазычаны з Італіі, яшчэ доўга спалучаўся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і рэнесансу. Так, касцёлы бернардзінцаў у Гродне (1595 — 1618) і Іўі (каля 1600 г.) побач з плоскімі барочнымі фасадамі мелі гатычныя шматгранныя апсіды, умацаваныя контрфорсамі. Мікалаеўскі касцёл у Міры (1599 1605) трохнефавая базіліка з трансептам, цэнтральны неф якой завяршае шмат'ярусная рэнесансная вежа, з двух бакоў да яе прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы з вітымі ўсходамі, якія кампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы.
Ранні этап станаўлення беларускага барока завяршыўся фарміраваннем характэрнага базілікальнага аднаапсіднага тыпу храма з двухвежавым фасадам: касцёл у Дзятлаве (1624), касцёл брыгітак у Гродне (1642 — 1656), касцёл у Вішневе каля Валожына (1637 1641) і інш.
Але хутка на Беларусі будуюцца касцёлы з бязвежавымі галоўнымі фасадамі, дзе канцэнтраваліся асноўныя сродкі выразнасці, што, як вядома, было характэрна для італьянскага барока (касцёлы бернардзінцаў і францысканцаў у Гродне, дамініканцаў у Мінску і Навагрудку і інш.).
Позняму беларускаму барока побач з надзвычайнай маляўнічасцю і пластычнасцю, багаццем святлаценю ўласцівы стромкасць і лёгкасць, хвалістыя абрысы вежаў і франтонаў. У мастацтвазнаўстве яно атрымала назву "віленскае барока". Найбольш выразна рысы позняга беларускага барока выявіліся ў культавых пабудовах уніятаў XVIII ст. Сафійскі сабор у Полацку (перабудаваны ў 1738 — 1750 гг.), цэрквы і манастыры ў Беразвеччы (каля Глыбокага), Барунах (каля Ашмян), Талачыне, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах (каля Слоніма), Васкрасенская царква ў Віцебску і інш. У меншай ступені характарыстыкі "віленскага барока" знайшлі ўвасабленне ў
каталіцкім будаўніцтве другой паловы XVIII ст.: касцелы ў Слонше, Лужках і Германавічах (каля Шаркаўшчыны), касцелы дамшіканцау у Смалянах (каля Оршы) і Дунілавічах (каля Паставау).
Да ліку пабудоў грамадзянскага прызначэння адносяцца адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі. 3 увядзеннем гарадскога самакіравання на аснове магдэбургскага права на рыначных плошчах, побач з крамамі і гасціннымі дварамі, будаваліся ратушы розных памераў і планіроўкі. Пераважалі ратушы са.діматярусныш вежамі, завершанымі разнастайнымі купалаш ці шпілямі. Частка памяшканнлў ратушы (падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад хлебныя крамы, склады тавараў прыезджых купцоў, памяшканнідля апрацоукі сукнаў у іх хавалі гарадскія вагі і бочкі, якімі мералі збожжа ( бочка мерная"). У ратушы знаходзіліся канцылярыя самакіравання, гарадская казна, архіў з кнігамі адміністрацыйных прадшсанняў рады і яе судовых рашэнняў, граматы з прывілеямі, выдадзенымі грраду. Найболып вядомымі з'яўляюцца будынкі Мінскай, Нясвркскан, Гро;
дзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Слонімскай, Чавускан, Чачэрскан і Шклоўскай ратуш. Болыпасць гэтых будынкаў не захавалася.
Вя^яр іугрсття V йаларускай архітэктуры займа^бддынкі^навучальных устаноў. Нясвіжскі ёзуіцкі кЯл5ГІў5Гбыу пабудаваны у канцы
XVI ст. На яго першым паверсе размяшчаліся школа, гасцёўня, аптэка і друкарня. Відавочна, на першым паверсе ў т.зв. канвікце (бурсе) жылі вучні. На другім паверсе знаходзіліся келлі манахаў, капліца, апартаменты рэктара. Парадныя пакоі былі распісаны фрэскамі. Над галоўным уваходам знаходзілася вежа, а на ёй — гадзіннік і званы. Мураваныя будынкі калегіума мінскіх езуітаў мясціліся на Саборнай плошчы (у адным з іх пасля перабудовы ў 1968 г. у чатырохпавярховы гмах размяшчалася сярэдняя спецыяльная музычная школа).
Ствараліся таксама выдатныя палацавыя ансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя плыні — барока, ракако, класіцызм. Для палацавых пабудоў характэрна спецыфічная кампазіцыя з парадным дваром, анфіладяай планіроўкай, багатай дэкара
тыўнай апрацоўкай фасада і інтэр'ера. Іх веліч і прыгажосць дапаўнялі паркавыя ансамблі. Магнацкія рэзідэнцыі сапернічалі паміж сабой, а часам і з каралеўскімі палацамі ў пышнасці архітэктуры, аксесуарах іх унутранага ўбрання. Галерэю палацаў гэтага перыяду складаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі рн), Радзівілаў у Нясвіжы і Дзятлаве, Тызенгаўза ў Гродне і інш.
Палац Тызенгаўза ў Гродне быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. (1760 — 1770) архітэктарамі Ю.Мёзерам (нямецкі архітэктар на службе ў Тызенгаўза) і італьянцам Дж.Сакам (прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму, прыдворны архітэктар графа А.Тызенгаўза, а потым галоўны архітэктар каралеўскіх мануфактур у ВКЛ). Палац размяшчаўся на плошчы, да якой быў павернуты галоўным фасадам. Гэта аднапавярховы мураваны будынак, Ппадобны ў плане, накрыты высокім дахам з невялікімі мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў. Будынак упрыгожваў бельведэр — круглая, авальная пабудова, шматгранная ў плане, з зашклёнымі ці адкрытымі праёмамі, завершаная купалам і скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам. Зялёны колер сцен, белыя ляпныя дэталі фасада добра спалучаліся з чырвоным колерам даху.
Планіроўка палаца была змешанай у цэнтральнай частцы анфіладная, а ў крылах калідорная. Парадныя залы былі аздоблены плафонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі. Да паўднёваўсходняга боку палаца быў прыбудаваны тэатр Тызенгаўза. 3 гэтага ж боку палаца прафесарам Ж.Э.Жыліберам з Ліёна быў створаны батанічны сад, які па разнастайнасці, рэдкасці і колькасці відау раслін не саступаў лепшым садам Еўропы. Пасля далучэння Беларусі да Расіі з пачатку XIX ст. ён стаў рэзідэнцыяй губернатара.
У Слоніме аднапавярховы палац Агінскіх налічваў 116 пакояў і
залаў.
У Нясвіжскім палацавапаркавым ансамблі Радзівілаў мелася болып за 300 пакояў і 12 вялікіх залаў. Самымі багатымі скарбамі былі напоўнены Каралеўская, Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнічая і іншыя залы. Каменныя лесвіцы, упрыгожаныя меднымі парэнчамі, вялізныя прыхожыя, завешаныя старадаўнімі карцінамі, партрэтамі гетманаў Радзівілаў, дыванамі і габеленамі, паркеты з чырвонага, чорнага і лімоннага дрэва, багатая мэбля, зброя, упрыгожаная інкрустацыяй золатам і серабром, маршальскія жэзлы, гетманскія булавы, поўныя камплекты рыцарскіх даспехаў, скульптуры з мармуру, сабранага з усяго свету, васковыя
фігуры гістарычных асоб, скульптуры 12 апосталаў у рост чалавека, выкананыя з золата і серабра, кованыя срэбныя сталы, падсвечнікі болып чым метровай вышыні з каштоўных металаў, сярэбраны коўш "вагой 82 залатнікі, вышыні 5 вяршкоў", пазалочаныя балея і рукамыйнік, старадаўні фарфор, фамільнае золата і серабро — гэтыя і многія іншыя гістарычныя і мастацкія каштоўнасці Радзівілаў былі створаны не адным пакаленнем беларусаў, болыпасць з якіх за сваю працу на паноў мелі "лапці, торбу, хлеб з мякінай, цемру курнай хаты...". Паводле слоў пісьменніка У.Сыракомлі, які працаваў ва ўпраўленні гаспадаркай Радзівілаў, сяляне плацілі сваім гаспадарам за ўсё: за карыстанне зямлёй, за лес, за пчол, за рыбу, а магчыма, "і за само паветра".
Другая палова XVIII ст. час росквіту дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва на беларускіх землях. Сярод выдатных дасягненняў майстроў: посуд урэцкай і налібоцкай шкляных мануфактур, мірскія і слуцкія дываны, карэліцкія габелены і сусветнавядомыя слуцкія паясы, што вырабляліся ў радзівілаўскай "персіярні" пад кіраўніцтвам Яна Маджарскага.
Мануфактура ў Слуцку па вытворчасці паясоў была заснавана па загаду князя Міхала Казіміра Радзівіла ў канцы XVI ст.1 Слуцкія паясы, вытканыя з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак, упрыгожваліся ўзорным шляком і беларускім раслінным арнаментам з кветак слуцкага краю — незабудак, валошкаў і інш. Арнамент амаль ніколі не паўтараўся. Лепшыя майстры ўмелі рабіць двух і чатырохбаковыя паясы. На кожным баку быў свой малюнак. Адзін і той жа пояс выкарыстоўвалі як будзённы, святочны, вясельны і жалобны. Паводле падлікаў даследчыкаў, усяго было выраблена каля 10 тыс. унікальных, непаўторных слуцкіх паясоў.
Такія асноўныя накірункі развіцця культуры на беларускіх землях у другой палове XVI XVIII стст.


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.


Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ
Другие новости по теме:

  • Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
  • Мастацтва і архітэктура


  • (0)  
     
     
     
    || Просмотров: 3319

    Информация
     
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.

     
     


     
     
     



     
     
    Главная страница
    Дневник. Записки
    «    Февраль 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
     

     
     
     
     
     
     


    Русский хостинг php mysql